Мэта і задачы на 2022/2023 навучальны год
МЭТА:
Стварэнне аптымальных умоў для задавальнення запытаў вучняў, развіцця іх інтэлектуальных і творчых здольнасцей, прафілактыкі супрацьпраўных паводзін ва ўзаемадзеянні з сям’ёй і соцыумам сродкамі забеспячэння якасці педагагічнай дзейнасці.
ЗАДАЧЫ:
- садзейнічаць павышэнню якасці адукацыі на аснове ўдасканалення формаў і метадаў правядзення вучэбных і факультатыўных заняткаў праз рэалізацыю кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні вучэбных прадметаў;
- павышаць якасць навучання праз актуалізацыю і паглыбленне прадметных ведаў педагогаў, удасканаленне методыкі выкладання вучэбных прадметаў, авалоданне здароўезберагальнымі тэхналогіямі;
- фарміраваць і развіваць сацыяльна-мабільную, маральную і фізічна здаровую асобу грамадзяніна і патрыёта, здольную супрацьстаяць негатыўным фактарам сучаснага грамадства, на традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа ў сучаснай адукацыйнай прасторы праз цеснае супрацоўніцтва ўстановы адукацыі, сям'і, соцыума.