Дзень роднай мовы

21.02.2022

21 лютага ў Дорскай школе святкавалі Дзень роднай мовы. З самай раніцы дзеці размаўлялі па-беларуску, адгадвалі загадкі, перакладалі словы, запісвалі любімыя словы на беларускай мове і гулялі ў іншыя гульні. Вучні 5 - 10 класаў прымалі ўдзел у моўным турніры "Гучы, родная мова", дзе спаборнічалі ў ведах, кемлівасці і слоўнікавым запасе.

поделиться в: