Віншаванне воіна-інтэрнацыяналіста

15.02.2020
15 лютага ва ўстанове адукацыі віншавалі са святам воіна-інтэрнацыяналіста Суша В.У.

Ветэран-інтэрнацыяналіст афганскай вайны

Суша Валерый Уладзіміравіч

 

Нарадзіўся 21 верасня 1961 года. Прызываўся ў Савецкую Армію Валожынскім РВК 22 кастрычніка 1980 года.  У Афганістане ўдзельнічаў у баявых аперацыях з 24 снежня 1980 года па 6 кастрычніка 1982 года ў званні сяржанта, выконваў абавязкі камандзіра стралковага аддзялення в/ч 7864.

За мужнасць і адвагу ўзнагароджаны баявымі і юбілейнымі медалямі.

Валерый Уладзіміравіч працуе ў нашай школе.

Тое, праз што прайшоў Валерый Уладзіміравіч, мы даведваемся не ад яго. Ён не любіць гаварыць на гэтую тэму, не любіць успамінаць, але ён не губляе прысутнасці духу. Вайна загартавала яго, а скардзіцца ён не прывык.