Масленіца

23.02.2023

На масленічным тыдні ў нашай школе адбылося свята Масленіцы. Навучэнцы і настаўнікі прынеслі бліны і іншыя смачныя стравы. У пачатку свята Соня Новік і Насця Азарэвіч прадставілі сваю даследчую работу "Масленіца на Доршчыне: гісторыя і сучаснасць", якая была адзначана дыпломам у конкурсе "Юны даследчык". Затым адбылася святочная праграма з масленічнымі гульнямі. Дзеці знаёміліся з гісторыяй і традыцыямі Масленіцы, весела бавілі час. А цвіком праграмы стала дэгустацыя смачных страў.